Пра гэта паведаміла выконваючая абавязкі дырэктара выдавецтва "Беларусь" Валянціна Пінчук. Выданне заваявала дыплом I ступені на Нацыянальным конкурсе "Мастацтва кнігі". Яно змяшчае выявы помнікаў, якія былі ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны UNESCO.
"Сёлета мы выпусцілі кнігу, якую я лічу нашым поспехам: гэта "Ваяры Грунвальдскай бітвы" гісторыка Юрыя Бохана, - дадае Валянціна Пінчук.- Яркае афармленне, шмат ілюстрацый, звесткі пра падзеі канца XII- сярэдзіны XVI стагоддзяў прывабліваюць шматлікую чытацкую аўдыторыю. Адным са знакавых можна назваць выданне Лідзіі Кузьміной "Павел Сухой і яго крылатыя шэдэўры": яно распавядае пра нашага земляка - канструктара самалётаў".