Цікавым для чытача будзе і чарговае выданне "Мастацкай літаратуры" з серыі "Жыццё знакамітых людзей" - "Летапісец эпохі", - прысвечанае Івану Шамякіну. У ім змешчаны інтэрв'ю з мэтрам беларускай літаратуры, успаміны яго родных і блізкіх, аўтарскія эсэ.
Адметнай рысай для "Мастацкай літаратуры" стаў і запуск новай серыі - "Беларусь музычная". Першай кнігай стала выданне пра Яўгена Глебава.
Парадавала сёлета "Мастацкая літаратура" і маленькага чытача, выпусціўшы "Лебядзіны скіт" Уладзіміра Караткевіча. Ілюстраваннем кнігі займаўся беларускі мастак Мікола Купава, які стварыў цудоўныя малюнкі да кожнай казкі.