Зборнік "Кладезь мудрости и благодати. Фольклор и литературные памятники Беларуси" выйшаў у маскоўскім выдавецтве "Художественная литература". Гэтае выданне ў серыі "Класіка літаратур СНД" з'явілася пры падтрымцы Міждзяржаўнага Фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД. Адкрывае кнігу прывітальнае слова міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі пад назвай "Наш абавязак - захоўваць запаветы продкаў".
Храналогія твораў, прадстаўленых у кнізе, X - XVIII стагоддзе. Некаторыя з іх дагэтуль не чытала рускамоўная аўдыторыя. Тут можна пазнаёміцца з хронікамі і аповесцямі, мемуарамі, дыярыушамі, сатырай, павучэннямі, дыдактычнымі творамі, катэхізісамі, палемічнымі трактатамі, паэзіяй.