Гэты нарматыўны дакумент накіраваны на карэкціроўку шэрагу ўказаў Кіраўніка дзяржавы ў сувязі з прыняццем Указа Прэзідэнта Беларусі ад 26 красавіка 2010 г. №199 "Аб некаторых пытаннях фарміравання, вядзення і выкарыстання банкаў даных адоранай і таленавітай моладзі".
У мэтах стварэння ўмоў для прафесійнага і кар'ернага росту адоранай і таленавітай моладзі прадугледжваецца ўнясенне дапаўненняў ва Указ ад 26 ліпеня 2004 г. № 354 "Аб рабоце з кіруючымі кадрамі ў сістэме дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый". Цяпер пры фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў і перспектыўнага кадравага рэзерву будзе вывучацца, у тым ліку, інфармацыя аб грамадзянах, уключаных у банкі даных адоранай і таленавітай моладзі.
Унесена дапаўненне таксама ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2005 г. № 565 "Аб некаторых мерах па рэгуляванні жыллёвых адносін", згодна з якім, грамадзянам, уключаным у банкі даных адоранай і таленавітай моладзі, прадастаўляецца права пазачарговага атрымання жылых памяшканняў у інтэрнаце дзяржаўнага жыллёвага фонду на перыяд навучання.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь