Упершыню летнік адбыўся ў 1992 годзе і аб'яднаў таксама ўдзельнікаў з Польшчы, Фінляндыі, ЗША.
29 чэрвеня непадалёк ад мяжы Беларусі з Расіяй і Латвіяй быў створаны летнік з намётаў, у якіх да 1 жніўня жывуць лідэры маладзёжных арганізацый, аб'яднанняў і рухаў трох краін: БРСМ, Расійскага саюза моладзі, Саюза за Прагрэс моладзі Латвіі, наша арганізацыя сёлета выступіла арганізатарам летніка.
29 чэрвеня ўдзельнікі пабачылі святочны канцэрт у гонар адкрыцця "Бе-La-Русі", а 30-га - песенна-творчы фестываль "Бе-La-Рускія досвіткі", на наступны дзень адбылося наведванне мясцовага Музея баявой славы. Сярод іншага, удзельнікаў чакала шмат спартыўных спаборніцтваў. Да позняй ночы віравала дыскатэка. А ў дзень ад'езду кіраўнікі міжнародных дэлегацый правядуць выніковае пасяджэнне, дзе агучаць выніковыя палажэнні працы летніка.