Звяртаючыся да кіруючых работнікаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, Прэзідэнт падкрэсліў, што ў падведамасных сферах іх чакае "непачаты край работы". У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на наяўнасць шэрагу праблем у асяроддзі творчых работнікаў. У якасці аднаго з рашэнняў гэтага пытання Кіраўнік дзяржавы прапанаваў стварэнне грамадскіх Саветаў, дзе зацікаўленыя людзі маглі б выказваць свае прапановы па шляхах вырашэння праблем галіны.
Аляксандр Лукашэнка выказаў задавальненне тым, што большасць з новапрызначаных кіраўнікоў з'яўляюцца маладымі і даволі энергічнымі людзьмі.
Паводле паведамленняў Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Да прызначэння на пасаду першага намесніка міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Карачэўскі больш за два гады працаваў начальнікам упраўлення культуры Мінгарвыканкама, а раней - галоўным спецыялістам і начальнікам аддзела культуры Савецкага раёна сталіцы. Ён скончыў Магілёўскае музычнае вучылішча імя М.Рымскага-Корсакава і Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў. Навучаецца ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Уладзімір Карачэўскі таксама мае вопыт творчай дзейнасці.