Менавіта ў гэтым населеным пункце ў час эвакуацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны жыў паэт.
Як адзначыла загадчык аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Глафіра Кушаль, выстаўка пазнаёміць наведвальнікаў, у тым ліку прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Казані, з калекцыямі аднаго з найстарэйшых літаратурных музеяў Беларусі, адлюструе ролю Песняра ў станаўленні і развіцці беларускага тэатральнага мастацтва.
У прыватнасці, экспануецца частка калекцыі эскізаў сцэнічных касцюмаў і макетаў дэкарацый Аскара Марыкса да тэатральных твораў Янкі Купалы ў пастаноўцы БДТ-1. Таксама ў Музеі Янкі Купалы ў сяле Пячышчы, які ўваходзіць у склад Нацыянальнага музея Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі, прадстаўлены копіі эскізаў сцэнічных касцюмаў да п'есы Янкі Купалы "Раскіданае гняздо" ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага работы Ніны Гурло, эскіз да макета пастаноўкі камедыі "Паўлінка" паводле эскіза мастака Барыса Малкіна 1943 года.