Старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын Леанід Левін распавёў, як удалося актывізаваць праект рэалізацыі Цэнтра: "Перш за ўсё трэба падзякаваць начальніку ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Мікалаю Пашынскаму, які падтрымаў будаўніцтва Цэнтра Марка Шагала некаторы час таму". Наступным этапам, па словах Л.Левіна, стаў пошук спонсара для гэтага праекта. Ужо ў хуткім часе інвестар (дарэчы, па нацыянальнасці ён - грэк, які жыве ў Злучаных Штатах Амерыкі) прыедзе ў Мінск, і будуць вызначаны дэталі супрацоўніцтва.
Сёння вядома, што, акрамя "храма мастацтваў", на вуліцы Пакроўскай у Віцебску пабудуюць таксама сучасную гасцініцу, кафэ ды іншыя турыстычныя аб'екты.
На здымку: праект абнаўлення вуліцы Пакроўскай у Віцебску.