"За гады натхнёнай, плённай працы ў калектыве Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Вы ўнеслі вялікі ўклад у развіццё айчыннай культуры. Дзесяткі створаных Вамі незабыўных сцэнічных вобразаў, тысячы канцэртных выступленняў увайшлі ў залаты фонд сучаснага музычнага мастацтва, - адзначаецца, у прыватнасці, у віншаванні. - Няхай Вашы талент і майстэрства і ў далейшым служаць узбагачэнню духоўнай скарбніцы беларускага народа, з'яўляюцца дастойным прыкладам для маладых выканаўцаў".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру жыццёвага і творчага даўгалецця, здароўя, поспехаў, бадзёрасці духу, дабрабыту і аптымізму.
На гэтым тыдні Кіраўнік дзяржавы павіншаваў таксама заслужаную артыстку Беларусі Анжаліку Агурбаш з юбілеем.
"Дзякуючы яркаму таленту, вялікай працавітасці і нястомнаму імкненню да дасканаласці Вы змаглі дасягнуць творчых вяршынь сучаснай эстрады, заваяваць вялікую папулярнасць і прызнанне", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў артыстцы за тое, што, апынуўшыся па волі лёсу ў Расіі, яна застаецца ў душы беларускай, сваім мастацтвам уносіць вялікі ўклад у прапаганду беларускай нацыянальнай культуры, умацаванне дружбы паміж народамі брацкіх краін.
Паводле паведамленняў Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь