Журы адзначыла ў беларускай рабоце “гарманічнае спалучэнне элементаў, якія сімвалізуюць хатнюю ўтульнасць і традыцыйнае домабудаванне”. Яе дызайн, на думку суддзяў, пазнаёміў свет з традыцыямі і культурай Беларусі.
Гэтымі днямі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь таксама ўвёў у абарачэнне сярэбраную памятную манету “Договор о создании Союзного государства. 10 лет” наміналам 10 рублёў.
Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манеты — рыфлёная. На пярэднім баку манеты размешчаны: у цэнтры — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; пад ёй — год чаканкі і проба сплаву; уверсе па крузе — надпіс:“Рэспубліка Беларусь”, унізе — намінал манеты.
На адваротным баку манеты размешчаны: у цэнтры — выявы раскрытай кнігі, якая сімвалізуе дагавор аб аб’яднанні бакоў, з адлюстраваннем гербаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, і ручкі — сімвала акта падпісання дакумента; кнігу абрамляе муаравая стужка, што надае ўрачыстасці падзеі, на стужцы —надпісы: “10 лет” і “Договор о создании Союзного государства”.
На мінулым тыдні Нацыянальны банк таксама выпусціў у абарачэнне сярэбраную памятную манету “Шчаўкунок” з серыі “Казкі народаў свету” наміналам 20 рублёў.
На пярэднім баку манеты размешчаны: уверсе — рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры, на фоне зорнага неба, — выява хлопчыка і дзяўчынкі, якія сядзяць на павернутым паўмесяцы і трымаюць разгорнутую кнігу; пад выявай — год чаканкі; па крузе — надпісы: у верхняй частцы — “Рэспубліка Беларусь”, у ніжняй — “Дваццаць рублёў”.
На адваротным баку манеты размешчаны: у цэнтры, на фоне навагодняй ёлкі, — выява галоўнага героя аднайменнай казкі — Шчаўкунка, на яго шапцы — устаўка круглай формы з цыркону зялёнага колеру, якая ўяўляе з сябе брошку;справа ад яго — выява персанажа казкі — дзяўчынкі Мары, злева —Мышынага Караля; унізе — перавернутая фігура прынца ля ўваходаў казачнае каралеўства, па крузе —надпіс: “Шчаўкунок”.
Паводле паведамленняўУпраўлення інфармацыіНацыянальнага банкаРэспублікі Беларусь