Сутнасць праекта - у проціпастаўленні фантазійных вобразаў аўтарскай інтэр'ернай лялькі і мастацкага фота, сінтэз "спыненага жыцця" і "мрояў, увасобленых у скульптуры". - Інтэр'ерная лялька адрозніваецца ад звычайнай тым, што гэта аўтарская работа, - кажа Галіна Дзмітрук. - На жаль, гэты напрамак не вельмі развіты ў Беларусі. У асноўным, у мяне прадстаўлена беларуская інтэр'ерная лялька ў жанры фэнтэзі, готыкі, гламура. Ёсць як сучасныя вобразы, так і гістарычныя - напрыклад, каралеўны, княгіні розных часоў. На выстаўцы паказаны 22 работы. І нават - першая лялька, зробленая мной яшчэ ў сёмым класе. Хацелася б зрабіць ляльку Багдановіча, нават падарыць яе музею, аднак я працую з жаночымі вобразамі. Таму можна падумаць пра ляльку Цёткі або пра ўвасабленне вобраза купалаўскай Паўлінкі... Большасць лялек і фотаздымкаў, якія прадстаўлены ў праекце "Панна DOLL/Я", глядач убачыць упершыню.
На фота: Г.Дзмітрук. “Каралева-птушка”.