Абмяркоўваючы пандэмічную сітуацыю і тэмпы вакцынацыі сярод супрацоўнікаў устаноў сферы культуры, міністр у чарговы раз звярнуў увагу на неабходнасць актывізаваць тлумачальную работу, запрашаючы на сустрэчы з калектывамі спецыялістаў-медыкаў, якія валодаюць актуальнай інфармацыяй аб захадах, што неабходна прадпрымаць для барацьбы з захворваннямі і іх прафілактыкі, перадусім аб патрэбе вакцынацыі. Супрацоўнікі ўстаноў культуры павінны памятаць, што працуюць з людзьмі, і рабіць усё магчымае, каб не ставіць пад пагрозу жыццё і здароўе наведвальнікаў.
20-26 лістапада рыхтуецца правядзенне кінафестывалю “Лістапад”, праграма якога будзе ўключаць дзевяноста тры фільмы, у тым ліку дваццаць сем фільмаў пазаконкурснай праграмы, што плануюцца да паказу ў рэгіёнах.
Акрамя таго, абмяркоўвалася магчымасць стварэння на ўзроўні раёнаў галіновых цэнтраў, якія будуць падпарадкоўвацца аддзелам культуры раённых выканаўчых камітэтаў, а таксама пытанні стварэння спрыяльных умоў для ўдзелу ў мерапрыемствах сферы культуры людзей з інваліднасцю; створаны адзіны план такіх мерапрыемстваў на наступны год.