Найважнейшай часткай акцыі стане комплексны цэнтралізаваны выставачны праект “У сям’і адзінай”, у рамках якога будуць арганізаваны кніжныя выставы, а таксама фотавыставы ва ўсіх бібліятэках рэспублікі. Праект будзе знаёміць карыстальнікаў бібліятэк з багатай і разнастайнай гісторыяй і культурай роднай зямлі.
Падчас святкавання тыдня народнага адзінства рэалізуюцца культурна-асветніцкія мерапрыемствы, аб’яднаныя дэвізам “З любоўю да Беларусі”. Яны паспрыяюць больш глыбокаму вывучэнню нашай дзяржавы, умацаванню ідэі нацыянальнага адзінства і кансалідацыі беларускага грамадства, папулярызацыі беларускай культуры, патрыятычнаму выхаванню насельніцтва рэспублікі.
Сёлета на тыдні народнага адзінства Беларусі 15 верасня будзе святкавацца рэспубліканскае прафесійнае свята Дзень бібліятэк, якое паяднае бібліятэкараў з розных куткоў краіны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Падчас мерапрыемства адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”, урачыстая перадача Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі рарытэтнага выдання Сімяона Полацкага “Посах кіравання”, а таксама іншыя святочныя акцыі.
Алена БЕРАЗОЎСКАЯ,
галоўны спецыяліст упраўлення
культуры і народнай творчасці
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь.