Гэта свята па праву з’яўляецца самым дарагім у жыцці нашага народа, выклікае найвышэйшы духоўны ўздым і яднанне ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Радзімы і верыць у яе годную будучыню.
У пасляваенныя гады, нягледзячы на вялікія людскія страты, матэрыяльныя цяжкасці і нястачу, з руін і попелу была адноўлена народная гаспадарка. За гістарычна кароткі тэрмін Беларусь здзейсніла наймагутны рывок у сваім развіцці, ажыццявіўшы мару многіх пакаленняў аб стварэнні суверэннай і незалежнай дзяржавы.
У аснове нашых дасягненняў — мужны дух, працавітасць і ўпартасць беларускага народа.
Галоўная задача для нас сёння — годна пранесці і перадаць сваім дзецям і ўнукам гістарычную эстафету, атрыманую ад пакаленняў пераможцаў і стваральнікаў, захаваць мір і спакой на роднай зямлі.
Шчыра жадаю вам шчасця, здароўя, поспехаў і новых працоўных здзяйсненняў на карысць Айчыны!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
3 ліпеня 2015 года