Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - галоўным дзяржаўным святам, якое адлюстроўвае адзінства і духоўную стойкасць нацыі. Глыбока сімвалічна, што яго дату вызначылі вы самі на рэспубліканскім рэферэндуме, звязаўшы яе ў адзінае з днём вызвалення Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Краіна талентаў і патрыётаў - вось што такое Беларусь. У ёй няма і не будзе месца забыццю народнага подзвігу.
У год 65-годдзя Вялікай Перамогі мы яшчэ раз аддаём даніну павагі бяспрыкладнаму гераізму людзей, якія выратавалі планету ад фашызму.
За час міру і стварэння мы разам ператварылі параненую беларускую зямлю ў квітнеючыя палі і сады, сучасныя прамысловыя цэнтры і аграгарадкі. Такое пад сілу толькі працалюбіваму, высокаінтэлектуальнаму народу.
Незалежнасць і суверэнітэт краіны, мудрасць і бясцэнны вопыт ветэранаў сёння ў руках маладога пакалення. З такой моладдзю Беларусь чакае дастойная будучыня. Ніякія крызісы не спалохаюць дзяцей і ўнукаў Пераможцаў.
Шчыра жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, міру, дабрабыту, спакою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Са святам! З Днём Рэспублікі!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
З ліпеня 2010 года