Віцебскім аблвыканкамам зацверджаны таксама план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні XIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Згодна з ім, да 20 чэрвеня мяркуецца завяршыць большасць работ па добраўпарадкаванні горада напярэдадні прадстаўнічага форуму. Сярод навінак аздаблення Віцебска згадваюцца новае асвятленне сямі цэнтральных гарадскіх мастоў, што ўначы будуць пералівацца агнямі, а таксама наладжванне працы пяці перасоўных білетных кас у спальных мікрараёнах. Нагадаем, што XIX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 9 па 15 ліпеня.