Цырк высокіх тэхналогій
Навагодняя праграма, якую падрыхтаваў прыхільнікам Беларускі дзяржаўны цырк, стартуе 19 снежня. “Усіх, хто любіць цырк, — кажа дырэктар—мастацкі кіраўнік установы Таццяна Бандарчук, — магу запэўніць: такога прыгожага прадстаўлення вы ніколі не бачылі. Дрэсіраваныя гіены, рысі, ільвы, белыя ламы… А яшчэ в’етнамскія свінкі, самыя розныя пароды сабачак. У той жа час праграма не абыдзецца без моцных акрабатычных нумароў, выступленняў сілавога жанглёра… Адрас цырка, — дадае Таццяна Мікалаеўна, — станцыя метро “Усход”. Пакуль адбываецца рэканструкцыя нашага старога будынка, — мы працуем тут. І працуем такім чынам, каб ніхто не сышоў ад нас незадаволеным ”.