Міністр Анатолій Маркевіч прывітаў калег, якія распрацоўвалі гэты дакумент. Старшыня прафсаюза Таццяна Філімонава адзначыла сацыяльна-арыентаваную накіраванасць работы міністэрства. Па яе словах, гэта дазволіць сумеснымі намаганнямі дасягнуць многіх пастаўленых мэт, накіраваных у першую чаргу на дабрабыт супрацоўнікаў галіны культуры.
Таццяна Васільеўна адзначыла, што новае тарыфнае пагадненне захавала ранейшыя гарантыі для работнікаў і нават дазволіла зрабіць чалавека на месцы больш абароненым. Распрацавана 13 новых пунктаў. Сцісла аб самых важных з іх. Калі наймальнік адпраўляе работніка на прастой з прычыны эпідэміялагічнай сітуацыі, то работніку аплачваецца адпачынак у памеры 100% тарыфнай стаўкі. Акрамя таго, цяпер работніку даецца паўнавартасны свабодны дзень адпачынку за любы тэрмін працы падчас афіцыйнага выходнага. Пры скарачэнні штата арганізацыі, калі ў ёй працуе двое работнікаў-сужанцаў, нельга звальняць адразу дваіх, хаця б аднаго трэба пакінуць. Таксама ўнесена норма, каб пры наяўнасці бюджэтных сродкаў замацоўвалася надбаўка па кантракце ў 50 працэнтаў. Замацавана паняцце добрасумленнага работніка — гэта чалавек, які не дапускае парушэння працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны і не мае дысцыплінарных спагнанняў на працягу года, якія папярэднічаюць даце заканчэння кантракта. Таксама павялічана колькасць дзён адгулу з захаваннем або без захавання заработнай платы з аднаго да трох. Цяпер наймальнікі змогуць прадастаўляць аплачвальны сацыяльны водпуск пры наяўнасці бюджэтных сродкаў. Пашыраны пералік неаплачвальных сацыяльных водпускаў. Пры ўдзеле ў спартакіядах захоўваецца сярэдні заробак работніка на момант іх правядзення і аплачваецца праезд. З маладымі спецыялістамі кантракты будуць заключацца толькі з іх згоды. Ім будзе давацца ў гэтым выпадку надбаўка ў не менш як 30% ад акладу.
У канцы мерапрыемства Анатолій Мечыслававіч адзначыў вялікую праведзеную працу і заўважыў, што працоўныя калектывы заўсёды адчуваюць падтрымку прафсаюзаў. Пасля адбылося падпісанне пагаднення абодвума бакамі. На развітанне дэлегацыя прафсаюзаў падарыла міністэрству невялікую навагоднюю ёлку, а міністр павіншаваў калег з надыходзячымі святамі.