На адкрыццё \конкурсу замежныя члены журы спазняліся: затрымаўся іх авіярэйс з Масквы. І публіка, што сабралася ў Канцэртнай зале філармоніі, цярпліва чакала больш як паўгадзіны. Нарэшце, на сцэну выйшаў сімфанічны аркестр, настроіўся — і ўверцюра Вячаслава Кузняцова “Весялосць з нагоды”, напісаная паводле беларускіх кантаў, была папярэджаная ўрачыстымі прамовамі.
Прывітанне міністра культуры Беларусі Анатолія Маркевіча зачытаў яго намеснік Сяргей Саракач. “Годнай перамогі годным артыстам” пажадаў дырэктар філармоніі Аляксандр Нікіта. А старшыня журы, народны артыст Беларусі, прафесар Ігар Алоўнікаў, узыходзіў на сцэну двойчы. Выказаўшы задавальненне, што конкурс адбудзецца ўжывую, і падзякаваўшы арганізатарам, ён пажадаў удзельнікам “менш думаць пра прэміі, а больш — пра музыку”, а ў другой палове вечарыны саліраваў з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам, бліскуча выканаўшы канцэртны твор сімфаджазавага кірунку — знакамітую “Рапсодыю ў блюзавых тонах” Дж. Гершвіна.
Асноўную частку матэрыялу чытайце на старонках газеты “Культура”