Сяргей Саракач звярнуў увагу, што рабочая сустрэча праводзіцца па выкананні рашэння калегіі ад 18 верасня 2020 года №104 “Аб рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. Міністэрства культуры i падначаленыя яму ўстановы забяспечваюць кантроль над яе ажыццяўленнем. Да прыкладу, у ходзе праверак устаноўлена, што ў Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцях не ў поўнай меры рэалізаваныя падыходы, звязаныя з увядзеннем у дзеянне супрацьпажарнай сістэмы “Маланка”.
Па-ранейшаму ў арганізацыях культуры праводзяцца мерапрыемствы па абсталяванні падведамасных аб’ектаў камерамі відэаназірання, а таксама інвентарызацыя, у тым ліку будынкаў і маёмасці ў аварыйным стане. Прымаюцца меры па захаванні нявыкарыстаных аб’ектаў дзяржаўнай уласнасці і недапушчэння на іх старонніх асоб. Міністэрствам праводзяцца і праверкі выканання дысцыпліны на працоўных месцах: прыходу і сыходу. Добры прыклад у гэтым плане — Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, дзе праца і навучальны працэс адпавядаюць вызначанаму рэгламенту.
Ёсць пэўныя пытанні і па забеспячэнні аховы працы і прадухіленні няшчасных выпадкаў. Сведчанне таму — трагічны выпадак, які адбыўся 5 жніўня з смяротным зыходам у дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.
Сітуацыю з абсталяваннем супрацьпажарнай сігналізацыяй на падведамных аб’ектаў па відэасувязі патлумачыў рэферэнт упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Павел Фоцін. Ён распавёў, што ўпраўленнем МНС рэгулярна праводзяцца абследаванні, звязаныя з супрацьпажарнай бяспекай. У 2019 годзе прадстаўнікі тэрытарыяльных РАНС выявілі 250 аб’ектаў культуры, на якіх адсутнічала супрацьпажарная сістэма сігналізацый. Пытанне было сваечасова прааналізавана абласным упраўленнем культуры, у выніку чаго з’явіліся графікі па стоадсоткаваму аснашчэнню сігналізацыяй на 2021-2025 гады.
Таксама па відэасувязі выступілі начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Стэльмашок і начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Ала Шахоцька. Гэтыя рэгіёны таксама вельмі ўважліва паставіліся да справы дакладнай рэалізацыі Дырэктывы №1. У падведамных арганізацыях праводзяцца інструктажы з работнікамі па ахове працы і супрацьпажарнай бяспецы, праглядаюцца часопісы прыходу і сыходу з працы. Сумесна з супрацоўнікамі МНС праводзіцца маніторынг бяспекі на аб’ектах культуры. Тэхніка і аўтатранспарт у абласцях праходзіць агляд, кіроўцы — рэгулярны кантроль здароўя.
Як зазначыў у сваім выступе дырэктар Моладзевага тэатра эстрады Сяргей Мядзведзеў, у тэатры таксама дастаткова ўважліва ставяцца да пытанняў бяспекі. Ажыццяўляецца кантроль працоўнай дысцыпліны. Створана пастаянна дзеючая камісія, якая прымае сцэнічнае абсталяванне перад кожным спектаклем. Выпадкаў алкагольнага і наркатычнага ап’янення, парушэння тэхнікі бяспекі, няшчасных выпадкаў у тэатры не зафіксавана. Пытанні бяспекі працы рэгулярна разглядаюцца на сходах калектыву тэатра. У тэатры маюцца стэнды з нагляднай інфармацыяй па дзеяннях у выпадку пажару. Маецца кабінет па ахове працы, праводзяцца інструктажы. У тэатры ўсталяваная сістэма бяспекі “Маланка”.
Дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Дзмітрый Яшчанка далажыў, што працоўная дысцыпліна ва ўстанове, якую ён мае гонар узначальваць, выконваецца згодна працоўнага распарадку. Устаноўлена электронная сістэма прыходу і сыходу супрацоўнікаў. Рэгулярна праводзяцца рэйды па кантролі працоўнай дысцыпліны, з мая па жнівень ажыццёўлена 16 такіх рэйдаў. У будынках маюцца стэнды з нагляднай інфармацыяй па дзеяннях у надзвычайных сітуацыях. Праводзяцца інструктажы з работнікамі. Штоквартальна — дзень аховы працы. Усе аб’екты музея-запаведніка абсталяваны супрацьпажарнай сігналізацыяй і сістэмай базавага пажаратушэння. У жніўні 2021 года супрацоўнікамі РАНС праведзена праверка аб’ектаў музея-запаведніка, сур’ёзных парушэнняў не выяўлена. Многія аб’екты абсталяваны камерамі відэаназірання, усталяваны пост Дэпартамента аховы, сістэма праходу наведвальнікаў. Усяго на аб’ектах музея-запаведніка 97 камер назіранняў і 11 відэарэгістратараў. Быў праведзены агляд і рамонт агароджаў палацава-паркавага комплексу.
Падсумоўваючы вынікі нарады, намеснік міністра культуры Сяргей Саракач адзначыў даволі высокі ўзровень выканання дырэктывы, папрасіў і далей надаваць увагу мерапрыемствам па забеспячэнню грамадскай і пажарнай бяспекі, аховы працы, на аб’ектах культуры, укараніць практыку правядзення нарад па ажыццяўленню бяспецы на вытворчасці ва ўстановах не меней разу на квартал.