Працягам ушанавання памяці герояў вайны стаў візіт прадстаўнікоў Міністэрства культуры да трох ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны .
Словы падзякі і віншаванні прымалі Аляксандр Іосіфавіч Ульяновіч — удзельнік вайны, былы першы намеснік міністра культуры БССР, які больш за дзесяць гадоў узначальваў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума ардэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і “Знакам Пашаны”, медалямі;
Георгій Лявонцьевіч Лазычэнка, які пасля вайны працаваў начальнікам аддзела забеспячэння Галоўнага ўпраўлення рамонтна-вытворчых прадпрыемстваў і забеспячэння Міністэрства культуры БССР, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі “За адвагу”, “За баявыя заслугі”, “За абарону Масквы”, “За ўзяцце Кёнігсберга” “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.” ;
Ілля Іванавіч Гарбачэўскі — аўтар трох кніг пра вайну “Отряд назывался “Балтиец”, “Лидская партизанская зона”, “Крест — мой хранитель”, узнагароджаны медалём “За адвагу”, “Партызану Айчыннай вайны”, ордэнам Айчыннай вайны І ступені.
Падчас сустрэчы ад імя Міністэрства культуры ветэранам былі ўручаны каштоўныя падарункі. Сустрэча адбылася па-сапраўднаму цёплай і кранальнай.
Міністр культуры Анатолій Маркевіч, намеснік начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Лілія Ешмантовіч і начальнік аддзела кадравай работы і дзяржаўных узнагарод Аксана Лісянкова выказалі ветэранам словы падзякі і пажадалі ім моцнага здароў'я.