Юбіляр — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы кавалер ордэна Чырвонай Зоркі, таксама адзначаны многімі медалямі. Прайшоў па вогненных дарогах вайны, удзельнічаў у вызваленні Беларусі і краін Балтыі, двойчы быў паранены. Пасля вайны з 1971 года быў начальнікам Галоўнага ўпраўлення рамонтна-вытворчых прадпрыемстваў і забеспячэння, і аддаў працы ў цэнтральным апараце Міністэрства васямнаццаць гадоў.
Георгій Лявонцьевіч быў надта ўсцешаны візітам супрацоўнікаў ведамства, з якім звязаны такі істотны перыяд яго працоўнай біяграфіі. Дзеці юбіляра ласкава запрасілі да стала і частавалі гасцей гарбатай і тортам, прыгатаваным нявесткай віноўніка ўрачыстасці.
У коле сям’і юбіляр падзяліўся сваім жыццёвым досведам, распавёў пра свае ваенныя будні і пасляваенныя працоўныя здзяйсненні, прыгадаў колішнія клопаты ў сферы культуры. Ветэран падзяліўся таксама сакрэтамі свайго доўгажыхарства — ужо шмат гадоў ён не курыць (кінуў неўзабаве пасля заканчэння вайны), а таксама не есць нічога пасля абеду. Напаўжартам Георгій Лявонцьевіч адзначыў, што і сёння яшчэ гатовы вярнуцца на працу ў Міністэрства.
Яшчэ раз зычым шаноўнаму юбіляру здароўя і дабрабыту на радасць усім родным і блізкім.