Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Святы Губерт на вуліцах Гродна
У пятніцу 18 верасня ў Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё манументальна-дэкаратыўнай скульптуры Святога Губерта, які лічыцца апекуном горада. Побач з фігурай святога можна ўбачыць і аленя, чыя выява размешчана на гербе Гродна.
Там, дзе вучаць майстроў экрана
Факультэт экранных мастацтваў з’явіўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў 10 гадоў таму. Такім чынам, сёлета наша нацыянальная кіна- і тэлешкола святкуе невялічкі юбілей. Пра тое, чым жыве гэты параўнальна новы і сучасны факультэт, якіх спецыялістаў выпускае, з якімі праблемамі сутыкаецца і якімі дасягненнямі ганарыцца, мы пагаварылі з дэканам Паўлам ІВАНОВЫМ, які ўзначальвае факультэт з самага першага яго дня. Сам Павел Уладзіміравіч мае багаты прафесійны вопыт — па першай адукацыі ён акцёр і іграў у тэатрах, у сценах нашай жа Акадэміі атрымаў прафесію “рэжысёра драмы”, ставіў спектаклі ў розных гарадах Беларусі, многа гадоў быў галоўным рэжысёрам маладзёжнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання. Лаўрэат кінафестываляў, сцэнарыст, драматург, і вось ужо амаль 20 гадоў педагог, якому ёсць чым падзяліцца са студэнтамі, ёсць чаму навучыць, і за якіх ён адказвае не толькі па абавязку, але і як старэйшы калега ў творчай справе.
Сіла смеху і слёз
Многія ўстановы культуры нашай краіны, як вядома, вясной і летам фактычна не працавалі ці значна зменшылі сваю актыўнасць — каранавірус адмоўна паўплываў на творчыя планы, наведвальнасць, прымусіў адмяняць гастролі за мяжу… Не пазбеглі гэтай сусветнай негатыўнай тэндэнцыі і беларускія цыркі, у якіх, пачынаючы з сакавіка — красавіка, пачаліся масавыя адмовы ад білетаў і, адпаведна, прастоі ды адпачынкі ў супрацоўнікаў. Але цяпер усё паступова вяртаецца “на кругі свае”: так, у Гомельскім дзяржаўным цырку сёння, 19 верасня, распачнецца новы сезон, а, згодна з планамі, у Беларускім дзяржаўным цырку 10 кастрычніка адкрыецца новая відовішчная праграма.
Мастацкі погляд: думкі і вобразы
Адвечнае пытанне, што было напачатку? Думка? Слова? А мо загад і прымус? Відаць, у залежнасці ад сітуацыі, вызначанай мэты і прагназуемага выніку напачатку можа быць што заўгодна. Але творчасць пачынаецца толькі са свабоды. Гэта ў свой час геніяльна патлумачыў вялікі рэжысёр і рэфарматар тэатра Канстанцін Станіслаўкі. Ягоная славутая тэза гучыць як біблейная прыпавесць. — Як вы мяркуеце, з чаго пачынаецца палёт птушкі? — пытаецца ён у калегі. — Птушка спачатку распраўляе крылы, — чуецца ў адказ. — Нічога падобнага, птушцы для палёту патрэбна найперш свабоднае дыханне, птушка набірае паветра ў грудную клетку, становіцца гордай і пачынае лятаць.
Тэрапія любоўю
Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы зачыніў мінулы сезон прэм’ерай у жанры сну па п’есе Дзмітрыя Багаслаўскага “Ціхі шолах сыходзячых крокаў”. Рэжысёрская праца Дзяніса Фёдарава стала трэцяй пастаноўкай п’есы ў беларускім тэатры і першай на рэгіянальнай сцэне.
“Восень едзе на рабым кані…”
Праз лістоту пачала прабівацца жоўтая туга. А ўслед за ёй і сястра-настальгія спрабуе стукаць халодным дажджом у шыбку. Амаль тры тыдні як скончылася лета. У паэта Віктара Стрыжака ў гэты час якраз замірала чарговае сур’ёзнае каханне, а ўзамен нараджаліся не абы-якія вершы: “Як ні плач ты і як ні кляні, я ніколі не буду з табою. Восень едзе на рабым кані, паганяючы жоўтай журбою”. Нашы сталы ў Веткаўскай рэдакцыі стаялі насупраць, і я меў шчаслівую магчымасць назіраць іншым разам, як з успамінаў і мрой нараджаліся і пачыналі лунаць над вольнай Веткай трапяткія радкі. Я толькі вучыўся тады складаць словы ў сказы так, каб чытачы разумелі мяне з першага разу. Даволі складаная навука, як аказалася. Згадак шмат. Самае цікавае, што сорак гадоў таму я таксама рыхтаваў агляды пісьмаў. Бывала, што прыходзіла іх штодня па некалькі дзясяткаў, і не дай Бог праігнараваць хоць адно. Шмат было падзяк, прапаноў, скаргаў. Трапляліся і кур’ёзныя лісты. Памятаю, прыйшлося выязджаць у камандзіроўку, каб сфатаграфаваць і апісаць рэдкі кактус, якому ўздумалася квітнець. А было пісьмо з катэгарычнай просьбай дапамагчы ў зборы… каларадскага жука на прыватным падворку. Бадай, адзіны выпадак, калі на месца не выязджаў і абмежаваўся толькі тэлефоннай маральнай падтрымкай стомленага бульбавода.
Радавод Капіевічаў
Напрыканцы раскажам пра завяршэнне жыццёвага шляху славутага друкара Гальяша Капіевіча, а таксама пра лёс яго сям’і. Закранем версіі паходжання роду і месца нараджэння гэтай славутай постаці. Тым больш, што пра Капіевіча і да гэтага часа сказана далёка не ўсё.
Дырыжор з “Капелюшом…” і без
24 верасня ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры — прэм’ера аперэты “Кароль вальса”. Кампазітарам пазначаны знакаміты Ёган Штраус — аўтар “Лятучай мышы”, “Цыганскага барона”, “Ночы ў Венецыі”, безлічы вальсаў ды полек, што ва ўсіх на слыху. А вось твора з назвай “Кароль вальса” ў яго няма: такую мянушку далі самому Штраусу яшчэ пры яго жыцці. Што ж за рэбус такі? Амаль дэтэктыў нейкі атрымліваецца. Пра гэта і многае іншае мы размаўляем з дырыжорам-пастаноўшчыкам новага спектакля Мікалаем МАКАРЭВІЧАМ.
“Ён дораг нам, як першае каханне…”
На гэтым тыдні споўнілася сто гадоў з дня заснавання дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку. Аб тым, чаму гэтая сядзіба можа прэтэндаваць на званне найстарэйшай культурнай установы ў Беларусі, і чым сёння жыве колішняя калыска класіка, распавядае “К”.
Ці кожны Карфаген мусіць быць зруйнаваны?
Мы працягваем распавядаць гісторыю маёнтка, якому Стоўбцы сёння, можна сказаць, абавязаны сваім нараджэннем. І імя гэтаму маёнтку — Кавалёўшчына, шлях да якога вядзе праз вёску Задвор’е, што месціцца на ўсходніх подступах да горада, пры самай чыгунцы.
Падарожжа ў прасторы і часе
З даўніх часоў маляўнічы пейзаж на месцы злучэння рэк Свіслачы і Лошыцы прывабліваў мастакоў. Стары парк, алеі, векавыя дрэвы, мураваная сядзіба і драўляны флігель, руіны млыноў і сам краявід Лошыцы ствараюць асаблівы настальгічны настрой, такі рэдкі для сучаснага мегаполіса. Менавіта ім прысвечана выстава жывапісу, графікі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якая працуе ў музеі “Лошыцкая сядзіба”.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»