З 3 па 5 чэрвеня ў Гродне пройдуць заключныя мерапрыемствы XІІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. У выніку адборачных рэгіянальных тураў у фэсце будуць выступаць прыкладна 800 удзельнікаў. Вызначаны месцы для размяшчэння 17 падворкаў для 30 нацыянальнасцей. Усяго ў праграму фестывалю ўключана правядзенне каля 50 мерапрыемстваў.
Нашым песнярам давялося жыць у няпросты час, але рознага кшталту выпрабаванні не пазбавілі іх здольнасці смяяцца з сябе і іншых. Пра гумар у жыцці і творчасці народных паэтаў расказвае выстава “Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў” у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.