“Калі робіш персанальную выставу — гэта як споведзь. Я адкрываюся перад вамі”, — так вілейскі мастак Эдуард Мацюшонак пачаў сваё выступленне падчас адкрыцця выставы “Адна зямля” ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі. І тут жа прапанаваў прысутным парадніцца... Маэстра прэзентаваў 20 работ — высокапрафесійных, глыбокіх па змесце. Падрабязна расказаў пра свае перажыванні падчас іх стварэння.