Пасадзі дуб Дамейкі
Сёлета ў Беларусі, а таксама па-за межамі нашай краіны будзе шырока адзначацца 220-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага вучонага-геолага, беларуса Ігната Дамейкі. Ужо запланаваныя навуковыя канферэнцыі і краязнаўчыя чытанні, мастацкія выставы і вечарыны памяці, прымеркаваныя да гэтай даты. А пакуль да іх ідзе падрыхтоўка, нібыта оперная ўверцюра, у Беларусі прайшла акцыя “Пасадзі дуб Дамейкі”. Далучылася да гэтай важнай і пачэснай справы і наша газета.
Далей