Дзевяць гадоў таму фатограф Сяргей Лескець пачаў даследаваць беларускае знахарства. Ён задумаў стварыць серыю партрэтаў вясковых бабуль — апошніх носьбітак старадаўняй традыцыі. Але на фотаздымках творца не спыніўся і нядаўна выпусціў кнігу “Шэпт” з экспедыцыйнымі запісамі і падарожнымі нататкамі.