З баяністам-віртуозам Уладзіславам Плігаўкам я пазнаёміўся ў Паставах, калі ён у складзе журы вызначаў найлепшых у конкурсе “Звіняць цымбалы і гармонік”. Уладзіслаў, бадай, самы тытулаваны баяніст свайго часу. Упэўнены, што настаўнікі, вучні музычных школ, асабліва па класе баяна, ды і проста музыканты раўняюцца на яго майстэрства.