З Купалам у сэрцы
Юбілей духоўнага лідара нашага народа — час “рабіць агледзіны”, ці “не збрыў дзе проч” яго скарб. Здавалася б, песняру забыццё не пагражае. Але аптымізму ў мяне трохі ўбавілася, калі ўбачыў дакументальную стужку Віктара Аслюка “Янка Купала” ("Беларусьфільм", 2017). У ім звычайныя беларусы спрабуюць прыгадаць хоць які радок класіка — і мала каму ўдаецца. Атрымліваецца, літаратурнаму волату дагэтуль патрэбны піяр. Які плён маем цяпер і што запланавана на юбілейны год?