Вярнуцца ў вёску
Іван Шамякін напісаў "Сэрца на далоні", "Атланты і карыятыды" і першым пераканаўча давёў, што краіна наша — далёка не вясковая. Дыпламаваная інтэлігенцыя спрабавала шукаць і знаходзіць сэнс жыцця сярод гарадскіх гмахаў. Прататыпы герояў "Трывожнага шчасця", а дакладней дзеці хлебаробаў, станавіліся пісьменнікамі, настаўнікамі, урачамі, архітэктарамі… Яны выйшлі з вёскі, аднак далёка не ўсе здолелі вярнуцца. Праз пакаленне ў сваю "Вёску" запрасіў Андрэй Федарэнка. Для таго, каб успомніць, хто мы і для чаго мы.