Мінуўшчына не спіць
Архіўная служба Беларусі сёлета адзначае стагоддзе. Сістэма пачала фарміравацца ў верасні 1922 года, але карані яе сягаюць глыбока ў вякі — да дакументальных збораў канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага, судовых устаноў і рэлігійных арганізацый, прыватных калекцый. Дзякуючы нашым далёкім продкам да сучаснасці дайшлі ўнікальныя помнікі, якія склалі ядро Нацыянальнага гістарычнага архіва.