Вызначэнне адзінай Беларусі
Як вядома, амаль два дзесяцігоддзі беларускі народ быў раздзелены па ўмовах Рыжскага міру. Невядома, як магла скласціся гісторыя Беларусі і ці існавала б наша краіна ўвогуле, калі б 17 верасня Чырвоная армія не далучыла заходнюю яе частку да БССР. Гэтымі пытаннямі задаюцца сучасныя гісторыкі, і плёнам іх нераўнадушнай працы сталі кнігі: “Польша — Беларусь. 1921–1953: сборник документов и материалов” і “Рижский мир в судьбе белорусского народа: 1921–1953 гг. В 2-х книгах”. Выдадзены гэтыя навукова-публіцыстычныя работы накладам па 1000 асобнікаў. А 13 верасня адбылася прэзентацыя дадзеных кніг з удзелам Сяргея Пешына, дырэктара выдавецтва “Беларусь”, Вячаслава Даніловіча, рэктара Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Сяргея Трэццяка, загадчыка аддзела навейшай гісторыі Беларусі Нацыянальнай акадэміі навук, Вольгі Бароўскай, кандыдата гістарычных навук, дацэнта, старшага навуковага супрацоўніка Цэнтра ўсеагульнай гісторыі, міжнародных адносін і геапалітыкі Інстытута гісторыі НАН.