Зямля пад нагамі, неба над галавой
Чалавек праходзіць па жыцці, нават калі ад з’яўлення на свет да скону не выязджаў за межы паселішча, дзе нарадзіўся, і ўвесь гэты час бачыў за акном адзін і той жа нязменны краявід. Ёсць прыпавесць пра чалавека, які захоўваў спакой на тле агульнай мітусні, нікуды не ссоўваўся са свайго падворка, між тым, як вакол яго ўсе кудысьці спяшаліся. Па лепшую долю. Калі ж яго запыталі, чаму ён нікуды не імкнецца, можа ведае якую таямніцу, што трымае яго на гэтым месцы, чалавек адказаў: “Куды ты ні пойдзешь, усё адно пад нагамі будзе зямля, над галавой — неба, а на карку — дармаед”.
Відаць, падобным жыццёвым досведам і тлумачыцца, што часта ў сталыя гады нават заўзятыя вандроўнікі становяцца дамаседамі. Вось і Мастак Леанід Марчанка здолеў пабачыць свет, а стрыжнявой тэмай ягонай творчасці заўжды была Беларусь.