Ад Верцялішак да чарта Billboard — адзін трэк
Што агульнага паміж славутым карэйскім бойз-бэндам BTS, які ў апошнія гады б’е рэкорды сусветных чартаў, і народнай эстраднай студыяй “Раніца” Цэнтра культуры аграгарадка Верцялішкі? І тым і другім музыку піша Арцём ARSTON, а студыяй “Раніца” ён яшчэ і кіруе. Напрыканцы лістапада самы папулярны карэйскі бойз-бэнд BTS выдаў свой чарговы альбом, які імгненна і прадказальна ўзначаліў альбомны чарт Billboard. Кампазіцыя “Stay” з гэтага альбома таксама неўзавабе трапіла на першы радок аднаго з чартаў Billboard — а спрадзюсіраваў яе ды-джэй Арцём Arston з Верцялішак. З грандамі электроннай музыкі ён даўно супрацоўнічае, але супраца з BTS — зоркай першай велічыні ў шоу-бізнесе, першае месца хіт-парада Billboard, некалькі дзясяткаў мільёнаў праглядаў на YouTube — гэта як здзяйсненне самай неверагоднай мары. Тым не менш, у роднай Беларусі Арцёма не назавеш чалавекам вядомым.
То пастараемся трохі выправіць сітуацыю.
Далей