У аўторак, 15 снежня, міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч правёў чарговую апаратную нараду з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства.
Неўзабаве па сканчэнні Месяца фатаграфіі ў Мінску адкрылася тая выстава, якой у праграме фэсту моцна не хапала. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў пры падтрымцы Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў прэзентаваў добрую падборку праектаў сучасных беларускіх аўтараў пад назвай “Ураўненне стану”. З аднаго боку, атрымаўся даволі адэкватны зрэз таго, што сёння робяць тыя, хто называе сябе фатографамі (як вы хутка зразумееце, гэтай вербальнай канструкцыяй я нікога не хацеў пакрыўдзіць), з другога — проста цікавая і файна падрыхтаваная выстава.
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь на самым пярэдадні новага, 2021 года, выпусціў у абарачэнне памятныя манеты “Выяўленчае мастацтва. Авангард. УНОВИС”.
Перадкалядны музычны салон у старадаўняй сядзібе? У атачэнні прыгожых мелодый, што ўскалыхваюць пачуцці і саграваюць душу? Менавіта такі расклад прапаноўвае сёння “Музычная гасцёўня” сталічнай філармоніі, праводзячы канцэрт у філіяле Музея гісторыі горада Мінска ў Лошыцкай сядзібе. Ён так і называецца — “Музыка ў сядзібе”.
Есць творцы, якія набылі вядомасць, дзякуючы аднаму вершу, адной ролі, адной песні, адной карціне. Яны і потым працавалі плённа, але грамада памятае найперш той, знакавы, эталонны твор. Яно і для гордасці падстава і цяжар адказнасці немалы. Мы згадвалі ў нашых публікацыях такіх асоб. І сярод іх - творца з цэху дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Мікалай Кузьміч, які ўзнавіў Крыж Святой Еўфрасінні Полацкай.