Сядзіба ў Грушаўцы адраджаецца
Згодна са шматгадовай традыцыяй, напрыканцы кастрычніка або ў першай палове лістапада мы ладзім апошнюю ў “сезоне” вандроўку ў Грушаўку. Прымеркавана яна да дня нараджэння Тадэвуша Рэйтана (каля 28 кастрычніка). Пачынаецца маршрут з Ляхавічаў, дзе на старых могілках пад лістоўніцай знайшлі апошні спачын малодшыя браты Тадэвуша, пляменнікі, а таксама бацькі апошняга прадстаўніка роду Юзафа. А завяршаецца — у родавым котлішчы Рэйтанаў, на падворку сядзібы. Гэтым разам вандроўка была перанесена на канец лістапада. Сёлета, цягам вясны — лета, мы ўжо шмат разоў наведваліся ў Грушаўку, каб назіраць за павольным ходам рэстаўрацыйных прац. Таму хацелася ўбачыць нейкія кардынальныя змены. На вялікі жаль, зладзіць гэтым годам летнік і фестываль “ДАХ” у Грушаўцы, па пэўных прычынах, не ўдалося. Замест гэтага спярша ў Пашкоўцах (вёсцы, у мінулым шырокавядомай сваімі музыкантамі), а потым у ляхавіцкай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа намі былі праведзены мастацкія выставы, прымеркаваныя да 280-годдзя Тадэвуша Рэйтана. За што асобная падзяка харэографу Алене Прохаравай і дырэкцыі бібліятэкі.
Нам жа застаецца толькі распавесці аб падзеях самага апошняга часу.
Далей