Прысніць паэтаў — што б гэта значыла?
90-годдзе з дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча з'явілася добрай нагодай, каб паставіць на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі новы спектакль — “Наш Караткевіч”, прысвечаны асобе і творчасці майстра. А ў Тэатры юнага гледача апошнім часам адбыліся прэм’еры некалькіх спектакляў паводле паэзіі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Аркадзя Куляшова, Максіма Багдановіча, Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Дый у анлайн-праглядзе нядаўна быў замежны спектакль “Сны Райніса”, дзе выкарыстоўваліся вершы і дзённікі гэтага латышскага класіка. Такая повязь тэатральных увасабленняў паэзіі, часам з размовай пра саміх творцаў, стварае суцэльнае дыскусійнае поле, узараць якое маглі б не адно крытыкі, але і самі гледачы. Чаму б і не? Улічваючы эпідэміялагічныя абставіны, мы вырашылі правесці абмеркаванне ў поўным сэнсе слова “віртуальна”. І адначасова крыху тэатральна. Таму запрасілі да размовы ўмоўных прадстаўнікоў розных слаёў публікі. Ну, а калі ў нас штосьці не атрымалася, будзем лічыць, што гэта… сон: маўляў, чаго толькі ў сне ні прымроіцца.
Далей