З клана Пяткевічаў герба “Трубы”
2 кастрычніка 1903 года ў польскай сталіцы памёр Антон Пяткевіч, ураджэнец Случчыны. У гісторыю беларускай культуры ён увайшоў пад запамінальным псеўданімам — “Адам Плуг”. Славуты літаратар, перакладчык і рэдактар, сардэчны сябра Уладзіслава Сыракомлі, пакінуў па сабе даволі значную літаратурную спадчыну. Адам Мальдзіс засведчыў, што яна “тэматычна так ці інакш звязана з Беларуссю”. Праўда, і па сённяшні дзень імя і творы Адама Плуга, на жаль, застаюцца малавядомыя ў Беларусі.
З мэтай папулярызацыі падзабытага імя беларускага творцы, а таксама з улікам таго, што да 200-годдзя з яго Дня нараджэння (нарадзіўся ён у 1823 годзе) засталося ўжо менш за тры гады, на маю думку, беларускія літаратуразнаўцы, перакладчыкі і выдаўцы пэўна маглі б абмеркаваць юбілейнае выданне ягоных твораў.
Са свайго боку, каб раскрыць некаторыя новыя звесткі, датычныя сям’і старога беларускага шляхецкага роду Пяткевічаў, герба “Трубы”, “К” пачынае публікацыю новага серыяла.
Далей