Пакуты механізмаў і неўтаймоўны ківач
Заўсёднікам мінскіх арт-пляцовак Івана СЕМІЛЕТАВА прадстаўляць наўрад ці выпадае. Ён выстаўляецца часта, глядач яго любіць. Балазе, ёсць за што. Мастаку ўласцівая свая непаўторная манера… нават не столькі жывапісу, колькі светабачання, якая і робіць ягоныя творы пазнавальнымі нават у куламесе вялізных “зборнікаў”. І ніхто даўно ўжо не сумняецца: за гэтымі фарбамі ёсць нешта яшчэ. Магічнае і невытлумачальнае.
Аднак выстава “Патаемнае жыццё рэчаў”, якая працуе ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, для гэтага аўтара нечаканая. Трохі вусцішная загадкавасць яго карцінам была ўласцівая і раней, але не ў такой канцэнтрацыі. Тут дэфункцыяналізаваныя прадметы раптоўна набываюць твар, душу — і разам з імі далучаюцца да экзістэнцыйнага трагізму чалавечага лёсу.
Далей