“Я зноў даю табе памяць...”
Праз месяц, 26 лістапада, споўнілася б 90 гадоў пісьменніку, імя якога ведае кожны беларус. Уладзімір Караткевіч пражыў не надта доўгае жыццё, толькі пяцьдзясят чатыры гады. Але паспеў зрабіць вельмі шмат і ў якасці пісьменніка, і сцэнарыста, і сапраўднага гісторыка-навукоўца, даследчыка беларускай мінуўшчыны. Сярод шматлікіх беларускіх пісьменнікаў паваеннай Беларусі я вылучаю Уладзіміра Караткевіча асобна. Не толькі таму, што ягоныя творы аказалі на мяне наймацнейшае ўражанне і вярнулі да беларускасці. Але і таму, што менавіта гэты пісьменнік ад дзяцінства ведаў, шанаваў і згадваў у сваіх творах асобу Тадэвуша Рэйтана. Сёлета на 28 кастрычніка прыпадала 280-я гадавіна нараджэння Рэйтана, таму я мушу сваім абавязкам распавесці і пра яго, і пра Караткевіча.
Далей