26 кастрычніка ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай шыльды ў гонар кампазітара Алега Молчана. Цырымонія была прымеркаваная да першай гадавіны са дня сыходу творцы.
22 кастрычніка споўнілася 76 гадоў з дня адкрыцця Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — найбуйнейшага нацыянальнага сховішча рэліквій ваеннай гісторыі, фондавыя калекцыі якога налічваюць звыш ста пяцідзесяці пяці тысяч адзінак захоўвання.
У Магілёве прайшоў XXIII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка”. На ўрачыстай цырымоніі, што прайшла 28 кастрычніка ў кінатэатры “Радзіма”, былі названыя пераможцы конкурсаў і ўладальнікі Гран-пры. “Вялікі хрустальны аловак” уручаны фільму сумеснай вытворчасці Кітая і Германіі “Басаногі Буда” рэжысёра Фэн Сюэ.