Толькі-толькі ў Ляхавіцкім раёне, што на Брэсчыне, адбыліся III “Флер’яноўскія чытанні”, прымеркаваныя да 179-годдзя з дня нараджэння Элізы Ажэшка. І тут жа прыйшла яшчэ адна навіна, якая таксама датычылася нашай славутай пісьменніцы.
2020 год вельмі багаты на знамянальныя даты для Ляхавіцкага раёна — 150 гадоў назад cкончылася будаўніцтва Флер’яноўскай сядзібы. 80 гадоў, як ўтварыўся сам раён, 75 гадоў з таго моманту, як гасцінна расчыніла свае дзверы Ляхавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы.