Анатоль Алай: “Кожны мой фільм — гэта экзамен на творчую сталасць”
Рэжысёра Анатоля АЛАЯ можна смела называць жывой легендай нашага беларускага кіно — дакументальнага кіно. На “Беларусьфільм” ён прыйшоў яшчэ 60 гадоў таму: асвятляльнік, аператар, рэжысёр і сцэнарыст — такім быў шлях у прафесіі. На пачатку гэтага кастрычніка ў Анатоля Іванавіча і асабісты юбілей — 80 гадоў. Колькасць фільмаў, над якімі працаваў у розных якасцях, дык і сам ён не можа дакладна назваць — лік ідзе на сотні. Як рэжысёр зняў 25 стужак, многія з іх поўнаметражныя. І практычна кожную можна занесці ў залаты фонд айчыннай кінематаграфіі — адметныя героі, унікальныя гісторыі, непадробныя эмоцыі. Мноства ўзнагарод атрымалі фільмы, ушанаваны і іх аўтар — народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат многіх прэмій.
Да юбілею рэжысёр і сам падрыхтаваўся — напісаў пра сябе эсэ, напісаў Слова для будучых пакаленняў дакументалістаў. Але ж і мы пагаворым з Анатолем Алаем — пра яго цяперашнія справы, пра яго даўнія і новыя фільмы.
Далей