“Францыск Скарына ў дакументах і сведчаннях”
У 2017 годзе ў Беларусі святкавалася 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, падмурак якога заклаў наш зямляк, палачанін, асветнік, медык, дыпламат, пісьменнік Францішак Скарына. З гэтай нагоды нават уздымалася пытанне аб наданні ганаровага імя Скарыны Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнаму Аэрапорту. Ініцыятыва гэтая, на жаль, пакуль засталася не ажыццёўленай.
Але наперадзе чарговая круглая гадавіна. У 1522 годзе ў Вільні выйшла “Малая Падарожная кніжыца”, першая ў ВКЛ друкаваная кніга, якая таксама была справай працалюбных рук Францішка Скарыны. Думаю, што чытачы пагодзяцца, што надышоў час ізноў вярнуцца да планаў 2017 года. Тым больш, што ёсць для гэтага і нагода — неўзабаве Нацыянальнай бібліятэцы споўніцца 100 гадоў! І, вядома, залатыя літары на фасадзе бібліятэкі маглі б арганічна спалучыцца з велічным помнікам нашаму першадрукару, які заклікае мінакоў не праходзіць, а заходзіць у бібліятэку.
Ну, а пакуль “К” раскажа чытачам аб новым выданні, прысвечаным Скарыне, якое сёлета выйшла ў выдавецтве “Беларуская навука” — “Францыск Скарына ў дакументах і сведчаннях”. І зробім мы гэта ў форме інтэрв’ю з галоўным укладальнікам кнігі, вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, спадаром Алесем Жлуткам.
Далей