Радавод Капіевічаў
Некалькі гадоў таму, займаючыся радаводнымі таямніцамі бабулі Адама Міцкевіча, Тадоры Пенкальскай, якая і сама была кальвіністка, і продкаў мела даволі вядомых сярод еўрапейскіх кальвіністаў, аўтар гэтых радкоў натрапіў на імя Гальяша Капіевіча. І вось, сёлета, наконадні Дня беларускага пісьменства, настаў момант пазнаёміць чытачоў “К” з некаторымі эпізодамі біяграфіі друкара, перакладчыка, аднаго з імаверных бацькоў сучаснага грамадзянскага варыянта кірыліцы, спадаром Капіевічам. І, як заўсёды, мы ідзём малаходжанымі сцяжынамі, таму звесткі будуць і новыя таксама.
Далей