Былая мінчанка Настасся ЛУНЁВА ўжо восем гадоў жыве ў Францыі. Прычым працуе па спецыяльнасці — стварае там разнастайныя міжнацыянальныя і ўласна беларускія праекты. І пазіцыянуе сябе так: інструменталіст (цымбалы), кампазітар (дарэчы, член Саюза кампазітараў Францыі), спявачка і рэжысёр беларускага паходжання. На радзіму не забываецца: наша сустрэча адбылася ў час яе чарговага прыезду да сваякоў.