У чаканні першага верасня, або Чым сёння жывуць ВНУ сферы культуры?
Першага верасня — не за гарамі. А гэта значыць, што шматлікія навучальныя ўстановы культуры
хутка расчыняць свае дзверы для тых, хто прыходзіць сюды ў пошуку новых ведаў. Бо, як казаў
Якуб Колас, цытуючы Арыстоцеля, “корань навукі хоць і горкі, але плады яго салодкія”.
Натуральна, падрыхтоўчыя мерапрыемствы да новага навучальнага года цяпер заканчваюцца
і ва ўстановах вышэйшай адукацыі сферы культуры — Беларускім дзяржаўным універсітэце
культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ды ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Што новага пабачаць студэнты ў сценах сваіх alma mater, якія спецыяльнасці былі
найбольш запатрабаваны падчас сёлетніх прыёмных экзаменаў, якія чакаюцца змены ў навучанні
ў сувязі з неспрыяльным эпідэміялагічным становішчам — пра ўсё гэта ды пра шмат якія іншыя
пытанні і праблемы паспрабавалі даведацца журналісты “К”.
Далей