Тэатр, які большы, чым тэатр
Сказаць, што з юбілеем Купалаўскаму не пашчасціла — лічы, не сказаць анічога. Да стагоддзя легендарнага тэатра засталося меней за чатыры месяцы, і ўжо сёння відаць, што шчыльны графік святочных падзей давядзецца як мінімум пасунуць. Вось і рэпетыцыі спектакля, які займеў тытул “Чаканне сезона” — новай версіі купалаўскіх “Тутэйшых” — на час прыпыніліся. Зрэшты, тэатр за свой немалы век перажыў ужо столькі выпрабаванняў, што наўрад ці хто сумняецца: каранавірус ён таксама перажыве.
Пагатоў, на некаторыя планы юбілейнага года пандэмія, на шчасце, не паўплывала. Неўзабаве ў выдавецтве “Беларусь” мае выйсці кніга, прысвечаная гісторыі Купалаўскага. А студыя гістарычных фільмаў “Майстэрня Уладзіміра Бокуна” па заказе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыступіла да вытворчасці дакументальнай стужкі пра тэатр.
Далей