Мы ганарымся сваімі землякамі. І, нягледзячы на тое, што яны знаходзіліся далёка ад роднай Свіслаччыны — тыя людзі духоўна застаюцца часціцай зямлі, на якой нарадзіліся, часціцай спадчыны нашага краю.
Выбітная яўрэйская актрыса і буйны тэатральны дзеяч Эстэр Рахель Камінская (у дзявоцтве — Гальперн) нарадзілася ў мястэчку Поразава Гродзенскай губерні 10 сакавіка 1868 года.