У эфіры — гаваркая кніга…
Летам 2016-га неяк выпадкова трапіў на Свіслаччыну. І вельмі здзівіўся, калі даведаўся, што тут рыхтуюцца да раённага кніжнага фестывалю. Нічога падобнага раней не бачыў. А дзея абяцала быць маштабнай ды значымай: выставы, тэатралізацыі, спектаклі паводле беларускіх твораў, прысутнасць знакамітых літаратараў і сталічных выдавецтваў. Так і атрымалася. Таму цалкам натуральным падалося тое, што праз год раённы фэст набыў статус абласнога. Летась бібліятэкары Свіслацкага раёна ладзілі другі па ліку абласны фестываль “Кніга і час”. Прайшоў пэўны час. Закарцела даведацца, а што новага прыдумалі на Свіслаччыне “кніжкіны гаспадары”. Вось так гэты артыкул і атрымаўся. Дзякуй дырэктару Свіслацкай раённай бібліятэкі Святлане Піваварчык за тое, што ўсяляк падтрымала і дапамагла.
Далей